Фонд запускае сацыяльную кампанію «eMOC Ja», слоган якой - «Далей ад тэлефона, бліжэй да сябе».
Кампанія заклікае моладзь прыняць удзел у чэленджы #offline48h, г.зн. не карыстацца сацыяльнымі сеткамі на працягу двух дзён. Кіраўнік фонду «Twarze Depresji» Анна Мараўска-Баравец падкрэсліла, наколькі важная прафілактыка псіхічнага здароўя.
- Пасля гадоў працы мы з нашымі спецыялістамі прыйшлі да высновы, што асаблівую ўвагу трэба звярнуць на псіхічны стан дзяцей і моладзі. Таму мы вырашылі зладзіць кампанію «eMOC Ja», каб паказаць, якую моц маюць эмоцыі. Якім важны з’яўляюся я ў праяўленне сваіх эмоцый.
Згодна з даследаваннем NASK (Навукова-акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі), польскія дзеці і падлеткі штодня праводзяць у інтэрнэце ў сярэднім 5 гадзін 36 хвілін, а ў выхадныя дні яны знаходзяцца там яшчэ даўжэй — 6 гадзін 16 хвілін.
ав