Беларуская Служба

«Дзіця трэба абдымаць, моцна абдымаць, каб яно было адважным». 1 чэрвеня ў Польшчы — Дзень дзяцей

01.06.2025 15:11
Розныя ўстановы падрыхтавалі шмат цікавых прапаноў для маленькіх. 
-   ( )       , 31 .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (другі злева) падчас пікніка з нагоды Дня абароны дзяцей, 31 мая.Фота: PAP/Radek Pietruszka

1 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца Дзень дзяцей. З гэтае нагоды многія музеі ў краіне падрыхтавалі мерапрыемствы для самых маленькіх, а таксама для падлеткаў.

У Музеі Мазавецкай Вёскі ў Серпцу дзяцей чакаюць спектаклі, ганчарныя і ткацкія майстар-класы, а таксама традыцыйныя вясковыя забавы. У Курпёўскай Загродзе сёння адбываюцца анімацыі, майстар-класы з жывёламі і канцэрт гурта Enej.

У Музеі Народных Інструментаў у Шыдлоўцы — выстава старадаўніх цацак і спектакль пра музычныя традыцыі. У Радаме, у Музеі імя Яцэка Мальчэўскага, — сямейнае свята, натхнёнае індыйскай культурай: танцы, майстар-класы і знаёмства з усходнім светам.

Народны інстытут культуры і спадчыны вёскі ў Варшаве запрашае на народныя забавы, роспіс драўляных цацак і спектакль «Лялька з вясковага двара».

У сваю чаргу, у варшаўскім Музеі POLIN — сямейны пікнік з майстар-класамі, натхнёнымі прыродай, сэнсарнай зонай для малых і гульнёй «Загадкавы музей».

А вось як дзеці, госці Трэцяй праграмы Польскага радыё, разважалі пра тое, што значыць быць дзіцём.

— Дзіця — гэта эксперт па гульні.

— Дзеці перш за ўсё павінны есці яйкі, паколькі гэта будуе моцныя косці.

— Дзіця трэба абдымаць, моцна абдымаць, каб яно было адважным, умела само падцягнуць штаны, зашпіліць нешта. І так выхаваны чалавек будзе прыгожым, бо добрыя людзі — прыгожыя, а нядобрыя — брыдкія.

Дзеці кажуць толькі праўду.  

IAR/нг 

Святлана Ціханоўская ў Дзень абароны дзяцей: «Давайце вучыць іх клопату пра блізкіх, павазе і смеласці быць сабой»

01.06.2025 09:57
Святлана Ціханоўская падзялілася асабістай гісторыяй.