Беларуская Служба

Два сцэнары пасля прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

03.06.2025 09:10
Кіраўнік ураду і лідар галоўнай апазіцыйнай партыі прапануюць свае варыянты далейшай працы Сейму. 
Аўдыё

Для лідара апазіцыйнай партыі “Права і справядлівасць” Яраслава Качыньскага вынік прэзідэнцкіх выбараў — гэта чырвоная картка для каманды прэм’ера Дональда Туска. Таму, на яго думку, выканаўчую ўладу павінен ажыццяўляць апалітычны тэхнічны ўрад:

- Кіраўнік гэтага ўрада павінен быць абраны ў перамовах з усімі, хто быў бы гатовы падтрымаць такі праект. І гэта не абавязкова павінен быць чалавек, які мае якія-небудзь сувязі з намі.

Дональд Туск, у сваю чаргу, заявіў, што план дзеянняў урада пры новым прэзідэнце запатрабуе адзінства і мужнасці ад усёй кіруючай кааліцыі. Кіраўнік урада абвясціў аб прапанове вотума даверу, бо яшчэ шмат трэба зрабіць:

- Пачынаючы з міжнародных спраў, стварэння магутнай арміі і моцнай эканомікі, рэпаланізацыі прамысловасці праз сацыяльнае забеспячэнне і дзяржаўныя паслугі, заканчваючы звядзеннем рахункаў і барацьбой са злачыннасцю. Гэты план запатрабуе адзінства і мужнасці ад усёй кааліцыі 15 кастрычніка.

Прэм'ер-міністр таксама заявіў, што ў адпаведнасці з канстытуцыяй урад будзе супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам, дзе гэта неабходна і магчыма.

ав