Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на публічную сварку паміж амерыканскім мільярдэрам Іланам Маскам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
«Бачыш, вялікі чалавек, палітыка не такая простая, як ты думаў», – напісаў Сікорскі ў сваім акаўнце ў сетцы Х.
Нагадаем, 9 сакавіка Ілан Маск заявіў, што спадарожнікавая сістэма Starlink, уладальнікам якой ён з'яўляецца, – ключавая для ўкраінскай арміі, і што без яе лінія фронту абвалілася б.
У адказ міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі нагадаў, што паслугі спадарожнікавага інтэрнэту для ўкраінскай арміі аплачвае Польшча, дадаўшы, што ў выпадку адмовы кампаніі Маска пастаўляць паслугу ўкраінцам будуць знойдзеныя іншыя правайдэры. У адказ Ілан Маск грэбліва назваў Сікорскага «маленькім чалавекам».
вс