Беларуская Служба

Забудоўшчыкаў абавязалі публікаваць цэны на жыллё ў адкрытым доступе

07.06.2025 06:05
Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, паводле якога цэны на жыллё будуць публічнымі.
Illustrative photo.
Illustrative photo.Grand Warszawski/shutterstock

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, які абавязвае забудоўшчыкаў публікаваць цэны на жыллё. Новыя правілы павінны павысіць празрыстасць рынку нерухомасці.

Інфармацыю пра падпісанне пацвердзіла Канцылярыя прэзідэнта. Як гаворыцца ў паведамленні, папраўка тычыцца закона аб абароне правоў пакупнікоў нерухомасці. Паведамленне таксама з'явілася на профілі Канцылярыі прэзідэнта на сайце X. «Прэзідэнт падпісаў папраўку да закона аб абароне правоў пакупнікоў нерухомасці» — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні прэзідэнт сустрэўся з міністрам фінансаў Катажынай Пелчыньскай-Наленч, якая пераканала яго падтрымаць праект. Кіраўніца міністэрства пракаментавала рашэнне прэзідэнта. «Нам удалося зрабіць нешта важнае і добрае. 2:0 для людзей», — напісала Пелчынская-Наленч у сацыяльных сетках.

Сейм прыняў пастановы, якія абавязваюць забудоўшчыкаў публікаваць цэны на жыллё, а 21 мая ніжняя палата прыняла папраўкі, прапанаваныя Сенатам.

Да гэтага забудоўшчыкі звычайна не публікавалі поўнай інфармацыі пра цэны на кватэры ці дамы, трэба было звяртаца да іх наўпрост з такімі пытаннем.

IAR/вх