Беларуская Служба

Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргаў на парушэнні ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

10.06.2025 12:15
Нагадваем, тэрмін падачы такіх скаргаў мінае 16 чэрвеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палата па надзвычайным кантролі Вярхоўнага суда пачала разглядаць першыя скаргі, пададзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль што ў Вярхоўным судзе зарэгістравана амаль 30 скаргаў на парушэнні ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў. Тэрмін іх падачы мінае 16 чэрвеня.

Старшыня Вышэйшай рады адвакатаў Пшэмыслаў Расаці(Przemysław Rosati) заявіў у інтэрв'ю Польскаму радыё 24, што нават, калі выбарчыя скаргі будуць задаволеныя, то паўторны пералік галасоў будзе вельмі складана правесці:

- Палажэнні Выбарчага кодэкса былі настолькі змененыя папярэдняй кіруючай кааліцыяй, што Дзяржаўная выбарчая камісія фактычна не можа загадаць паўторнага пераліку галасоў. Такія дзеянні, як паўторны пералік галасоў, насамрэч можа загадаць Вярхоўны суд.

Права падаваць скаргі на парушэнні ў правядзенні выбараў маюць выбаршчыкі, іх давераныя асобы і старшыні выбарчых камісій. Падставай да іх унясення могуць быць парушэнні палажэнняў Выбарчага кодэкса або злачынствы супраць выбараў.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

02.06.2025 12:01
«Гэта была цяжкая, часам балючая, але неверагодна мужная барацьба за Польшчу», – напісаў Анджэй Дуда.

МЗС Польшчы: Яўка на выбарах за мяжой была рэкорднай

02.06.2025 15:40
Рэкордная была таксама колькасць выбарчых участкаў за мяжой.