Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы ў 2024/2025 навучальным годзе ва ўніверсітэтах Польшчы навучалася 1 млн 280 тысяч чалавек, што на 34,9 тысячы больш, чым годам раней. У 2023/24 навучальным годзе дыплом атрымалі 292,0 тысячы выпускнікоў, што на 134 чалавекі менш, чым у 2022/23 навучальным годзе.
Згодна з Інтэграванай інфармацыйнай сістэмай па навуцы і вышэйшай адукацыі POL-on, у 2024/25 навучальным годзе ў Польшчы дзейнічалі 352 універсітэты. Гэта даследаванне тычыцца 337 універсітэтаў, якія падалі статыстычныя справаздачы.
У згаданым перыядзе ў Польшчы навучалася 108,6 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 52,7 тыс. жанчын, што на 1,4% больш, чым у папярэднім навучальным годзе.
Большасць замежных грамадзян прыехалі з еўрапейскіх краін, прычым самую вялікую групу складалі грамадзяне Украіны (47,5 тысячы чалавек або 43,8% ад усіх замежных грамадзян), Беларусі (12,2 тыс. – 11,3%) і Турцыі (5,2 тыс. – 4,7%).
На дзённай форме навучання навучаліся 95,2 тыс. замежных грамадзян (87,6%). Амаль траціна ўсіх замежных грамадзян (32,3 тыс.) абралі ўніверсітэты Мазавецкага ваяводства.
Агулам у краіне найбольш часта студэнты абіраюць для вывучэння спецыяльнасці, звязаныя з бізнесам, адміністраваннем і правам (22,6% усіх студэнтаў), сацыяльныя навукі, журналістыка і інфармацыя (14,2%), ахова здароўя і сацыяльная дапамога (14,0%) і тэхналогіі, прамысловасць, будаўніцтва (12,3%).
вх