Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы – выхадны дзень

19.06.2025 11:31
У краіне – важнае рэлігійнае свята.
   . 19  2025
Рэлігійная працэсія ў Варшаве. 19 чэрвеня 2025 года PAP/Radek Pietruszka

Сёння ў Польшчы – свята Божага Цела.

Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).

У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У гэты дзень па ўсёй краіне адбываюцца працэсіі, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак.

Сёння ў Польшчы – выхадны дзень.

вс