Беларуская Служба

Сёлета палякі плануюць патраціць на летні адпачынак больш, чым летась

19.06.2025 17:03
У мінулым годзе амаль 39 млн палякаў былі ў адпачынку. 
АдпачынакGround Picture/Shutterstock

Сёлета палякі плануюць патраціць на летні адпачынак больш, чым летась, вынікае з даследавання, праведзенага Польскай банкаўскай асацыяцыяй.

Сярэдні планаваны выдатак на чалавека складзе 1 тыс. 700 злотых (400 еўра). Сям'я з чатырох чалавек у сярэднім плануе выдаткаваць 4 тыс. 400 злотых (1 тыс. 600 еўра), гэта значыць на 67 злотых (каля 16 еўра) больш, чым у 2024 годзе.

Найбольш папулярнымі месцамі ўнутранага летняга турызму палякаў сёлета стануць Балтыйскае мора, Мазурскае паазерʼе (паўночна-ўсходняя Польшча) і горы.

У мінулым годзе амаль 39 млн палякаў былі ў адпачынку. Гэта на 7% больш у параўнанні з папярэднім годам. У 2024 годзе Польшчу наведала каля 8 млн замежных турыстаў.

вс