Амаль кожны другі паляк, які вырашыў з'ездзіць за мяжу на доўгія выходныя (то бок ад чацвярга (свята Божае цела) да нядзелі), выбраў Італію – вынікае з аналізу інтэрнэт-турыстычнага агенцтва ESky.pl. Узяўшы адзін дзень адпачынку на працы, атрымаецца 4 свабодныя дні. Дадзеныя сведчаць, што жыхары Польшчу ўсё часцей могуць дазволіць паездкі за мяжу.
У чэрвені самыя папулярныя напрамкі паездак пасля Італіі - Іспанія і Грэцыя.
«Гэта месцы з гарантыяй добрага надвор'я, вядомай і папулярнай кухняй. Гэтыя краіны таксама прыцягваюць людзей прывабным коштам», лічыць эксперт ESky.pl Эўгеніюш Трасун (Eugeniusz Triasun).
— Італія, безумоўна, самая выгадная для хатняга бюджэту. Напрыклад, у Местрэ каля Венецыі або Рыміні на Адрыятычным моры можна затрымацца на 3-4 ночы за кошт ад 730 злотых (180 еўра) на чалавека.
Сёлета сярод польскіх турыстаў у чэрвені таксама папулярныя Мальта, Кіпр, Турцыя і Венгрыя.
IAR/яс