Беларуская Служба

У Варшаве можна ўбачыць арт-інсталяцыю, прысвечаную палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

21.06.2025 08:47
Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект.
    - ,
У цэнтры Варшавы адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У цэнтры Варшавы адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Марфе Рабковай.

Інсталяцыя створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя была ўжо паказаная ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Упершыню на інсталяцыі адсутнічае партрэт былога палітзняволенага Андрэя Чапюка – 18 красавіка ён выйшаў на свабоду.

Паказ у Польшчы адбываецца дзякуючы супрацы кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі #FreeViasna і Amnesty International Poland.

вс