Беларуская Служба

Сярод вызваленых у Беларусі вязняў – трое грамадзян Польшчы

21.06.2025 20:01
Знешнепалітычнае ведамства Польшчы падкрэсліла, што польскі бок неаднаразова звяртаўся з просьбамі аб вызваленні гэтых грамадзян.
МЗС Польшчыgov.pl

Сярод 14 вызваленых сёння вязняў з беларускіх турмаў ёсць трое грамадзян Польшчы, паведаміла Міністэрства замежных спраў у Варшаве. Іх прозвішчы не называюцца.

Знешнепалітычнае ведамства падкрэсліла, што польскі бок неаднаразова звяртаўся з просьбамі аб вызваленні гэтых грамадзян. «Іх перадача адбылася пры ўдзеле прадстаўніка МЗС Польшчы ў пасольстве ЗША ў Вільні», – паведаміла МЗС.

Знешнепалітычнае ведамства падзякавала за падтрымку адміністрацыі Дональда Трампа і прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе.

«Спадзяёмся, што візіт у Мінск спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША – генерала Кіта Келага, Джона Коэла і Крыса Сміта – стане першым крокам да вызвалення іншых польскіх вязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута», – напісала МЗС у спецыяльным паведамленні.

вс

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на свабоду (ФОТА/ВІДЭА)

21.06.2025 16:37
Агулам вызвалена 14 палітвязняў.

Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя пяць гадоў – Святлана Ціханоўская пра вызваленне мужа Сяргея

21.06.2025 17:53
Акрамя Сяргея Ціханоўскага, вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў. 

«Ты патрэбны вольнаму свету, Сяргей. Я рады за цябе, Святлана» – Радаслаў Сікорскі прывітаў Ціханоўскага на свабодзе

21.06.2025 18:52
Кіраўнік МЗС Польшчы падзякаваў генералу Кіту Келагу за вызваленне 14 беларускіх палітвязняў.