Беларуская Служба

Асцярожна на дарогах! Нямала жыхароў Польшчы не вернуцца бяспечна дадому з доўгіх выходных

22.06.2025 12:36
З серады да нядзелі раніцы адбылося 278 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 17 чалавек.
.  .
ДТЗ. Ілюстрацыйны здымак.KPP Bartoszyce

У Польшчы сёння апошні дзень доўгіх выходных пасля свята Божага Цела. Многія жыхары краіны выехалі на адпачынак, у сувязі з чым рух на дарогах быў больш інтэнсіўны, чым звычайна. Паліцыя падвяла вынікі дарожна-транспартных здарэнняў за час доўгіх выходных.

17 чалавек загінулі, больш за 300 атрымалі раненні, а колькасць п’яных за рулём перавысіла 1300 — такі вынік доўгіх выходных на дарогах, які агучыў раніцай у нядзелю ў эфіры Польскага радыё 24 Антоні Жэчкоўскі (Antoni Rzeczkowski) з Галоўнага ўпраўлення паліцыі.

Паводле яго слоў, з серады адбылося 278 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 17 чалавек, а 323 атрымалі раненні. Паліцыя затрымала 1301 кіруючага транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. У нядзелю, 22 чэрвеня, колькасць яшчэ больш ДТЗ павысіцца, паколькі сёння большасць людзей вяртаюцца дадому.

IAR/нг