Беларуская Служба

Адразу пасля інаўгурацыі новы прэзідэнт намераны выступіць з першымі прапановамі

22.06.2025 17:26
Ён таксама запэўніў, што будзе працавітым лідарам і прэзідэнтам дыялогу.
     .    1 .
Караль Наўроцкі перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Другі тур адбыўся 1 чэрвеня. Фота: PAP/Piotr Nowak

У нядзелю ў Пултуску адбываецца сямейны пікнік пад лозунгам «Польшча перамагла» з удзелам абранага прэзідэнта Караля Наўроцкага і палітыкаў з партыі “Права і справядлівасць” (PiS).

«Вы ўбачыце працавітага прэзідэнта, прэзідэнта, які не будзе чакаць цэлымі тыднямі і месяцамі, каб рэалізаваць план», — заявіў Наўроцкі. — «Ужо 7 жніўня я выступлю з канкрэтнымі ініцыятывамі, якія будуць увасабленнем плана, за які прагаласавалі амаль 11 мільёнаў палякаў. І я, як прэзідэнт Польшчы, не дазволю падмануць гэтых палякаў», — дадаў ён.

На думку палітыка, яго перамога — гэта перамога «амбіцыйнай Польшчы, і гэта вы таксама ўбачыце ў маіх першых заканадаўчых ініцыятывах пасля 6 жніўня». Ён таксама згадаў пра неабходнасць неадкладнага ўмацавання граніц, «каб нам не пагражалі нелегальныя мігранты».

Наўроцкі заклікаў прэм’ер-міністра Дональда Туска «спыніць істэрыю» і пачаць супрацоўніцтва з будучым прэзідэнтам «настолькі, наколькі гэта магчыма».

Караль Наўроцкі таксама заявіў, што хоча быць прэзідэнтам дыялогу. «Але такога дыялогу, у якім кожны, хто да яго гатовы, ясна кажа: найперш Польшча, найперш палякі і нацыянальны інтарэс, нашы каштоўнасці, яны важнейшыя».

«Мы хочам пабудаваць Польшчу для тых палякаў, якія любяць Польшчу. І паўтару: або, прынамсі, яе паважаюць», — падкрэсліў ён.

PAP/нг