Беларуская Служба

Польшча рыхтуе план эвакуацыі твораў мастацтва на выпадак расійскага ўварвання

23.06.2025 13:20
Праектам Мінкульта кіруе былы намеснік начальніка Службы ваеннай контрразведкі.
   -      ,
«Дама з гарнастаем» - найбольш вядомая карціна Леанарда да Вінчы, якая знаходзіцца ў ПольшчыКрыніца: Polona

Польшча рыхтуе план эвакуацыі найважнейшых твораў мастацтва на выпадак расійскага нападу. Пра гэта паведаміла міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганна Урублеўская ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times.

Кіраўнік ведамства зазначыла, што «план часткова заснаваны на вопыце, атрыманым падчас дапамогі Украіне ў эвакуацыі яе твораў мастацтва пасля пачатку расійскага ўварвання».

Ганна Урублеўская паведаміла, што вядуцца перамовы з уладамі іншых краін, якія маглі б прыняць эвакуяваныя творы мастацтва з каля 160 польскіх устаноў культуры. Акрамя карцін і скульптур, планы таксама ўключаюць рэдкія кнігі і музычныя інструменты.

Праектам Мінкульта кіруе былы намеснік начальніка Службы ваеннай контрразведкі палкоўнік Мацей Матысяк. Ён узначальвае нядаўна створаны ў Міністэрстве культуры дэпартамент бяспекі і антыкрызіснага кіравання.

вс