Беларуская Служба

Сярэднестатыстычны польскі бацька мае 33 гады і вышэйшую адукацыю

23.06.2025 20:30
Сёння, 23 чэрвеня, у Польшчы адзначаецца Дзень бацькі.
Бацька з дзецьміwavebreakmedia/Shutterstock.com

Сярэднестатыстычны польскі бацька мае 33 гады і вышэйшую адукацыю, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

З дадзеных вынікае, што з кожным годам польскія мужчыны бацькамі становяцца ўсё пазней. Так, у 2010 годзе сярэднестатыстычны польскі бацька меў 31 год, у 2007-м – 30 гадоў.


Шэсць на 10 бацькаў дзеліцца хатнімі абавязкамі і выхаваннем дзяцей з жонкай альбо партнёркай. Гэтаму ён прысвячае ў сярэднім дзве гадзіны ў дзень – гэта на 11 хвілін больш, чым у 2013 годзе. Больш за 95% польскіх бацькаў працуюць.

Сёння, 23 чэрвеня, у Польшчы адзначаецца Дзень бацькі.

вс