Беларуская Служба

Больш за 5 тысяч разоў выязджалі пажарныя каманды ліквідаваць шкоды нанесеныя бурамі, якія пракаціліся над Польшчай

24.06.2025 10:45
Пажарнікі дапамагалі ліквідаваць паваленыя дрэвы і зламаныя галіны, адпампоўваць ваду з затопленых будынкаў.
Ноччу над Польшчай пракаціўся штармавым фронт PAP/Marcin Bielecki

Больш за 5 тысяч разоў выязджалі па выкліках пажарныя каманды ў сувязі са штармавым фронтам, які ноччу пракаціўся над Польшчай. Найбольшая колькасць інцыдэнтаў была зафіксаваная ў Сілезскім ваяводстве – 773. У Заходнепаморскім ваяводстве – 520, а ў Вялікапольскім – 508.

Па ўсёй Польшчы пажарнікі дапамагалі ў забеспячэнні пашкоджаных жылых або гаспадарчых будынкаў, паведаміў прэс-сакратар Пажарнай службы старшы брыгадзір Караль Кежкоўскі(Karol Kierzkowski):

- Практычна па ўсёй краіне пажарнікі дапамагалі выдаляць паваленыя дрэвы і зламаныя галіны, якія ўпалі на машыны, будынкі і вуліцы. Таксама адпампоўвалі ваду з затопленых будынкаў. Ёсць адна параненая асоба – гэта жанчына з горада Калобжэг, на якую ўпала галіна. Ёй аказала дапамогу служба хуткай медыцынскай дапамогі.

У горадзе Ваўч у Заходнепаморскім ваяводстве дрэва ўпала на аўтамабіль, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Пажарныя каманды працягвалі працу яшчэ сёння раніцай. Яны заклікалі паведамляць пра пашкоджаныя дрэвы або галіны, якія могуць уяўляць пагрозу ў выпадку моцнага ветру.

ІAR/аз

Трагічнае здарэнне ў Татрах. Турысты ўпалі з вялікай вышыні

27.04.2025 10:32
Двое турыстаў, якія на выходных пайшлі па маршруце на Рысы, загінулі. Яны ўпалі з вялікай вышыні.