Беларуская Служба

Капсула з польскім астранаўтам прыстыкавалася да Міжнароднай касмічнай станцыі

26.06.2025 16:07
Затым прайшла цырымонія вітання чатырох чальцоў экіпажа місіі Axiom 4 з боку астранаўтаў, якія ўжо знаходзіліся на борце МКС.
 Ignis (     )    .
Місія Ignis (у перакладзе з лацінскай — «агонь») працягнецца каля двух тыдняў.PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Аперацыя стыкоўкі касмічнай капсулы Dragon Grace з польскім астранаўтам Славашам Узнаньскім-Вісьнеўскім на борце да Міжнароднай касмічнай станцыі паспяхова завяршылася. Пасля злучэння капсулы з модулем і зраўнаннем ціску адбыўся працэс адкрыцця люкаў. Затым прайшла цырымонія вітання чатырох чальцоў экіпажа місіі Axiom 4 з боку астранаўтаў, якія ўжо знаходзіліся на борце МКС.

Перад тым, падчас першага злучэння з зямлёй Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі перадаў прывітанне ўсім палякам:

«Прывітанне вам усім! Я прадстаўляю вас — усіх 40 мільёнаў палякаў. Бяру з сабой вашы сэрцы, вашую надзею і адчуваю, што вы ўсе тут са мной. Прывітанне і да сустрэчы — у гэтай касмічнай прыгодзе».

Місія Ignis (у перакладзе з лацінскай — агонь) працягнецца каля двух тыдняў. Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі стаў другім палякам у космасе і першым, хто апынуўся на Міжнароднай касмічнай станцыі. Першым палякам, які паляцеў у космас, быў генерал Міраслаў Гермашэўскі. Дрэчы, тады паляк пабываў у космасе разам з беларусам Пятром Клімуком.

IAR/эж