Беларуская Служба

Узровень вады ў Вісле можа знізіцца да рэкорднага ўзроўню (ФОТА)

03.07.2025 10:02
Шмат сведчыць пра тое, што рэкорд – 20 сантыметраў, будзе пабіты, прагназуюць у Інстытуце метэаралогіі і воднай гаспадаркі.
Рака ВіслаPAP/Wojtek Jargiło

Паводле прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, узровень вады ў рацэ Вісла ў бліжэйшыя дні можа апусціцца да ўзроўню найніжэйшага за дзесяць апошніх гадоў.

Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны.  PAP/Wojtek Jargiło Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны. PAP/Wojtek Jargiło

Зараз узровень вады на станцыі «Вісла-Бульвар» у сталіцы дасягнуў 23 сантыметраў. Гэта не нашмат больш за апошні абсалютны мінімум, гэта значыць 20 сантыметраў. Новы рэкорд можа быць пабіты ў бліжэйшыя дні, кажа прадстаўніца Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Агнешка Прасэк(Agnieszka Prasek):

- У 2015 годзе таксама фіксавалася сур’ёзная гідралагічная засуха. Шмат сведчыць пра тое, што згаданы рэкорд будзе пабіты.

Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны.  PAP/Wojtek Jargiło Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны. PAP/Wojtek Jargiło

Паводле прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, узровень вады на станцыі «Вісла-Бульвары» ў пятніцу можа знізіцца да 15 сантыметраў.

IAR/аз

Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны.  PAP/Wojtek Jargiło Нізкі ўзровень вады ў рацэ Вісла каля горада Казімеж Дольны. PAP/Wojtek Jargiło

Сярэднявечны меч знойдзены ў Вісле

02.07.2025 15:11
Спецыялісты падкрэсліваюць, што Вісла хавае яшчэ не адзін скарб.