Канстытуцыйны суд прызнаў неканстытуцыйным распараджэнне Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы аб скарачэнні ўрокаў рэлігіі ў школах да адной гадзіны на тыдзень.
Паводле суда, пастанова Мінадукацыі мае аднабаковы характар, бо не бярэ пад увагу пазіцыі касцёлаў і рэлігійных абʼяднанняў.
Прысуд пацвердзіў нашыя сумневы, лічыць прэс-сакратар Канферэнцыі Епіскапату Польшчы, ксёндз Лешак Генсяк (Leszek Gęsiak):
- У сувязі з гэтым мы спадзяемся, што правапарадак, які, на жаль, ужо быў парушаны двума пастановамі міністра адукацыі, будзе адноўлены і гэтыя новыя пастановы будуць адменены, а ўсе субʼекты, адказныя за адукацыю ў Польшчы, таксама будуць паважаць рашэнне Канстытуцыйнага суда.
Рашэнне суда тычыцца папраўкі ў палажэннe Міністэрства нацыянальнай адукацыі ад 17 студзеня 2025 года, якая ўводзіць з 1 верасня 2025 года адну гадзіну рэлігіі або этыкі на тыдзень, што павінна адбывацца непасрэдна перад або пасля абавязковых заняткаў.
Пастанову міністра нацыянальнай адукацыі ў красавіку ў Канстытуцыйным судзе абскардзіла старшыня Вярхоўнага суда Малгажата Маноўска. У сваім абгрунтаванні яна звяртала ўвагу на тое, што пазіцыі касцёлаў і рэлігійных абʼяднанняў не браліся пад увагу, а таксама на парушэнне канстытуцыйнага права бацькоў вырашаць пра маральнае і рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей.
На мінулым тыдні ў Сейм было пададзена больш за 500 000 подпісаў пад заканадаўчай ініцыятывай з патрабаваннем закона аб дзвюх гадзінах этыкі або рэлігіі на тыдзень.
IAR/аз