Беларуская Служба

Пажарнікі тушаць велізарны пажар ля Варшавы (ФОТА)

03.07.2025 22:50
На месцы здарэння знаходзяцца, як мінімум, 30 пажарных камандаў, а таксама паліцыя і хуткая дапамога.
Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля ВаршавыPAP/Marcin Obara

У Зомбках(Ząbki) ля Варшавы гарыць дах шматпавярховага жылога дома. Агонь ахоплівае вялікую плошчу.

Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. PAP/Marcin Obara Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. PAP/Marcin Obara

«Пакуль інфармацыі пра пацярпелых няма», – заявіла ў эфіры TVP Info сакратар горада Зомбкі Патрыцыя Жаўнежак(Patrycja Żołnierzak).

На месцы здарэння знаходзяцца, як мінімум, 30 пажарных камандаў, а таксама паліцыя і хуткая дапамога.

Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. PAP/Marcin Obara Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. PAP/Marcin Obara

Клубы дыму ўздымаюцца над будынкамі. Тушэнню перашкаджае вецер. Службы заклікаюць жыхароў не набліжацца да месца пажару.

Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.netПажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пажарнікі тушаць велізарны пажар у Зомбках ля Варшавы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

IAR/аз