Беларуская Служба

Падляшскія дэпутаты заклікаюць адкрыць мяжу з Беларуссю

05.07.2025 16:11
Падляшскія дэпутаты сцвярджаюць, што звяртаюцца ад імя мясцовых жыхароў і прадпрымальнікаў, якія штодня сутыкаюцца з лагістычнымі цяжкасцямі і стратай кліентаў з Беларусі. 
 .  2023
КПП «Баброўнікі». Люты 2023 годаPAP/Artur Reszko

Сеймік Падляшскага ваяводства звярнуўся да ўрада Польшчы з заклікам тэрмінова аднавіць працу хаця б аднаго з аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Сеймік Падляшскага ваяводства аднагалосна падтрымаў ініцыятыву адкрыць пераход у Кузьніцы (з беларускага боку — Брузгі).

З адпаведнай прапановай выступіла Польская сялянская партыя (PSL), якая ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі Польшчы. Падкрэсліваецца, што працяглае закрыццё мяжы негатыўна ўплывае на мясцовую эканоміку і стрымлівае развіццё памежнага рэгіёну.

Пераходы ў Кузніцы і Баброўніках застаюцца закрытымі з 2021 і 2023 гадоў адпаведна — спачатку праз міграцыйны крызіс, а потым у сувязі з прысудам журналісту, аднаму з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту, які быў асуджаны рэжымам Лукашэнкі  па палітычна матываваных абвінавачаннях.

Падляшскія дэпутаты сцвярджаюць, што звяртаюцца ад імя мясцовых жыхароў і прадпрымальнікаў, якія штодня сутыкаюцца з лагістычнымі цяжкасцямі і стратай кліентаў з Беларусі. 

Цяпер на польска-беларуская мяжы працуе адзіны пункт пропуску — у Люблінскім ваяводстве Цярэспаль (з беларускага боку —Брэст).

эж