Беларуская Служба

Стабільнасць урадавай кааліцыі ў Польшчы пад пытаннем

06.07.2025 08:10
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Косіняк-Каміш запэўнілі пра стабільнасць кіруючай кааліцыі.
Маршалак Сейма Шымон ГалоўняPAP/Adam Warżawa

Гэта рэакцыя на начную сустрэчу спікера Сейма Шымона Галоўні са старшынём партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качыньскім у кватэры еўрадэпутата ад партыі «ПіС» Адама Белана, пра якую напісаў партал Onet.

Шымон Галоўня патлумачыў на платформе X (раней Twitter), што рэгулярна сустракаецца і размаўляя з лідарамі Кааліцыі, часам — і з апазіцыяй.

«Польшча 2050» падкрэслівае прыхільнасць да кааліцыйнага пагаднення, хоць палітыкі з партый, якія ўваходзяць у кааліцыю, маюць сумневы што да сур'ёзнасці гэтых дэкларацый.

Дэпутат Сейма ад партыі «Польшча 2050» Барбара Алівецка заявіла, што няма згоды на супрацоўніцтва з ПіС, але патрэбныя перамовы ў рамках кааліцыі, каб адну з пасад віцэ-прэм’ера заняў прадстаўнік партыі.

— Усе кааліцыянты павінны мець роўныя шансы і магчымасці ў правядзенні палітыкі. Добра было б, каб усе лідары былі ва ўрадзе.

Палітык ад Левых сіл віцэ-міністр Сэбаст’ян Гаеўскі чакае ад Шымона Галоўні тлумачэння таго, пра што ішла размова на сустрэчы з Яраславам Качыньскім.

— Ці яны абмяркоўвалі законапаректы, ці дэбатавалі пра гісторыю, ці ішлося пра палітычныя дамоўленасці. Для нас гэта было б непрымальным у выпадку ПіС.

У палове ліпеня прэм’ер-міністр Дональд Туск збіраецца прадставіць новы ўрад пасля перастановак. Таксама плануюцца значныя скарачэнні – нават 20% пасадаў. Катажына Пекарска з Грамадзянскай кааліцыі лічыць, што Туск павінен застацца на пасадзе, нягледзячы на ціск кааліцыянтаў.

—Сёння толькі Дональд Туск застаецца адзінай асобай, які можа ўтрымаць кааліцыю.

Польскі прэм'ер зрэагаваў на факт сустрэчы, зазначыўшы, што «захаваць кааліцыю складана, але магчыма, як і аднавіць урад і ўзгадніць стратэгію, якая дазволіць вам перайсці ў наступ пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах».

ПР/юл