Беларуская Служба

Амаль палова палякаў лічыць, што «ПіС» вернецца да ўлады пасля выбараў у 2027 годзе

06.07.2025 12:20
«Права і справядлівасць» возьме ўладу пасля парламенцкіх выбараў у 2027 годзе, лічаць 48,8% ўдзельнікаў апытання, праведзенага на замову парталу «Onet».
Старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі выступае на Кангрэсе партыі «Права і справядлівасць»Piotr Polak/PAP

Чвэрць апытаных мелі супрацьлеглую думку (26,1%); падобны працэнт не меў меркавання на гэты конт (25,1%).

Сярод жанчын працэнт тых, хто заявіў, што ПіС прыйдзе да ўлады ў 2027 годзе, склаў 44,8% у параўнанні з 53,4% мужчын. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваліся 27,7% жанчын і 24,3% мужчын. Найбольшы працэнт тых, хто прагназуе вяртанне ПіС да ўлады, сярод моладзі да 24 гадоў — 52,7%. Найменшы працэнт сярод людзей старэйшых за 50 гадоў — 46,6%.

Даследаванне было праведзена для Onet 1-2 ліпеня 2025 года агенцтвам SW Research з выкарыстаннем анлайн-інтэрв'ю (CAWI — Computer-Assisted Web Interview) на інтэрнэт-панэлі SW Panel.

PAP/юл