Беларуская Служба

Ёсць першыя вынікі часовага кантролю на мяжы з Германіяй і Літвой

07.07.2025 08:45
Уведзены апоўначы часовы кантроль на польска-літоўскай і польска-нямецкай мяжы павінен прадухіліць прыток нелегальных мігрантаў.
  -
Мост на польска-нямецкай мяжы ў горадзе СлубіцэPAP/Lech Muszyński

З поўначы на мяжы з Германіяй і Літвой дзейнічае часовы кантроль. Яго мэта – павысіць бяспеку і прадухіліць прыток нелегальных мігрантаў.

Прэс-сакратар Падляскай памежнай службы Міхал Бура(Michał Bura) адзначыў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што такія праверкі не зʼяўляюцца чымсьці новым:

- Памежная служба працягвае працаваць на польска-літоўскай мяжы. Нашы мабільныя патрулі ездзілі па памежжы, адбіралі машыны для кантролю, спынялі кантрабандыстаў людзей. Толькі ў гэтым годзе мы затрымалі 40 кантрабандыстаў людзей на польска-літоўскай мяжы.

Міхал Бура паведаміў, што сёння ноччу памежнікі затрымалі курʼера, які перавозіў мігрантаў:

- Незадоўга да поўначы, у адным з месцаў, вызначаных для кантролю, мы спынілі курʼера. Курʼера, гэта значыць кантрабандыста людзей. На гэты раз, гэта быў грамадзянін Эстоніі, які перавозіў чатырох афганцаў. Яны спадзяваліся, што нас там, магчыма, не будзе; што ім удасца дабрацца ў Заходнюю Еўропу.

Кантроль на польска-нямецкай мяжы ажыццяўляецца ў 52 месцах, а на польска-літоўскай мяжы – у 13. Часовыя праверкі будуць працягвацца цягам 30 дзён, хоць урад не выключае іх падаўжэння.

IAR/аз

Не будзе татальных праверак на мяжы

06.07.2025 16:25
Вяртанне часовага памежнага кантроля на мяжы з Германіяй і Літвой азначае адзінкавыя праверкі некаторых машын і аўтобусаў.