Беларуская Служба

Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Польшчы адбудзецца 6 жніўня

07.07.2025 15:15
Сумеснае паседжанне членаў абедзвюх палат парламента – Сейма і Сената, запланаванае на 6 жніўня а 10-й гадзіне.
Новаабраны прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкіAutorstwa DHSgov - https://www.flickr.com/photos/126057486@N04/54553881558/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=167045719

Спікер Сейма Шыман Галоўня падпісаў пастанову аб скліканні Нацыянальнага схода. Мэтай паседжання будзе прынясенне прысягі новаабраным прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Каралaм Наўроцкім(Karol Nawrocki).

Паседжанне Нацыянальнага схода – канстытуцыйнага органа, які складаецца з членаў абедзвюх палатаў польскага парламента – Сейма і Сената, было, запланаванае на 6 жніўня а 10-й гадзіне раніцы.

У адпаведнасці з арт. 130 Канстытуцыі Рэспублікі Польшча, Прэзідэнт Рэспублікі Польшча ўступае на пасаду пасля прыняцця перад Нацыянальным сходам наступнай прысягі:

«Уступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча па волі Народа, урачыста клянуся, што буду верны палажэнням Канстытуцыі, буду нязменна ахоўваць годнасць Народа, незалежнасць і бяспеку Дзяржавы, а дабро Радзімы і росквіт яе грамадзян заўсёды будуць маім найвышэйшым імператывам».

Прысягу можна прынесці, дадаўшы фразу: «Хай дапаможа мне Бог».

ІАR/аз

Стабільнасць урадавай кааліцыі ў Польшчы - пад пытаннем

06.07.2025 08:10
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Косіняк-Каміш запэўнілі пра стабільнасць кіруючай кааліцыі.