Шлемы стануць абавязковымі для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў пры яздзе на ровары, самакаце або іншым асабістым транспартным сродку. Такое рашэнне прыняла Нацыянальная рада па бяспецы дарожнага руху, паведаміў міністр інфраструктуры Дар'юш Клімчак. Чыноўнік паінфармаваў пра папраўкі ў Закон аб дарожным руху, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Ён сказаў, што такая змена важная для бяспекі дзяцей.
- Мы хочам, каб нашыя дзеці былі ў бяспецы, каб у шпіталях было як найменш страшных здарэнняў і каб было як мага менш няшчасця, звязанага з траўмамі. Калі ж выпадак здарыцца, то хацелася б, каб яго наступствы для дзяцей не былі сур’ёзнымі. Мы стараемся клапаціцца пра тых, хто з’яўляецца будучыняй нашай дзяржавы.
Цягам першых пяці месяцаў гэтага года адбылося 223 аварыі з удзелам электрасамакатаў. Адзін чалавек загінуў, а 242 атрымалі траўмы. Найбольш распаўсюджанай траўмай пры падзенні з электрасамаката зʼяўляецца пашкоджанне галавы.
вс