Міністэрства замежных спраў Польшчы пратэстуе ў Ватыкане супраць заяў біскупаў Веслава Мерынга і Антонія Длугаша. Першы заявіў, што Польшчай кіруюць немцы і «палітычныя гангстэры», а другі публічна падтрымаў Рух абароны мяжы.
Пасол Польшчы ў Ватыкане падаў афіцыйны пратэст Святому Пасаду. Паводле Міністэрства замежных спраў, словы абодвух біскупаў «ганебныя» і парушаюць прынцыпы канкардату, бо яны ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Польшчы.
Акрамя таго, паводле Міністэрства замежных спраў, заява біскупа Мерынга падрывае польска-нямецкія адносіны і ачарняе ўрад. Міністэрства таксама патрабуе прыцягнення да адказнасці іерархаў.
У мінулую пятніцу, падчас Яснагорскага звароту, біскуп Длугаш падтрымаў Рух абароны мяжы. Гэтая арганізацыя была заснавана радыкальным актывістам Робертам Банкевічам для абароны ад нелегальнай міграцыі. Біскуп Веслаў Мерынг таксама выступіў на Яснай Гары ў нядзелю з нагоды аховы мяжы. У сваёй пропаведзі ён, сярод іншага, сказаў, што «намі кіруюць людзі, якія называюць сябе немцамі».
ав