Дзякуючы аперацыі Памежнай службы і Frontex, Польшчу пакінулі 40 замежнікаў. 27 грузінаў і 13 малдаван прымусова высланыя з краіны самалётам з Радама. Сямёра з іх пакінулі цэнтр для замежнікаў у Кентшыне.
Варміньска-Мазурскі аддзел Памежнай службы паінфармаваў, што чацьвёра грамадзян Грузіі і трое Малдовы атрымалі загад вярнуцца ў краіны паходжання. Іх знаходжанне ў Польшчы было непажаданым, а прыбыванне некаторых пагражала грамадскаму парадку. Сярод высланых іншаземцаў былі затрыманыя за крадзяжы ці кіраванне аўтамабілем пад уплывам алкаголю. Сярод іншаземцаў былі асобы, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, а таксама тыя, хто памяняў асабістыя дадзеныя, каб прыехаць у Польшчу.
З пачатку года Польшчу пакінулі больш за 4600 замежнікаў, як прымусова, так і добраахвотна.
ав