Колькасць афіцыйна працаўладкаваных замежнікаў у Польшчы расце з году ў год. Гэта пацвярджаюць дадзеныя Установы сацыяльнага страхавання (ZUS). Згодна з гэтымі дадзенымі, колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у сістэме сацыяльнага страхавання, – у асноўным тых, хто легальна працуе ў Польшчы і плаціць узносы, – дасягнула 1,23 мільёна чалавек у канцы мая.
Найбуйнейшай групай былі ўкраінцы, з якіх было афіцыйна працаўладкавана прыблізна 810 000 чалавек. Беларусы займалі другое месца, а грузіны – трэцяе.
Д-р Катажына Дэмбкоўская з Польскага эканамічнага інстытута падкрэсліла, што мігранты — важная група на польскім рынку працы, складаючы 7-8 працэнтаў ад агульнай колькасці працуючых у Польшчы.
Замежнікі часта працуюць у такіх галінах, як прамысловая перапрацоўка, транспарт, экспедыцыя грузаў, лагістыка і будаўніцтва. Згодна з дадзенымі Нацыянальнага банка Польшчы, з 2021 па 2023 год сярэднегадавы ўклад імігранцкай працоўнай сілы ў рост ВУП Польшчы складаў 0,5 працэнтнага пункта, што складае 18 працэнтаў ад агульнага росту.
IAR/вх