Польскі ўрад працуе над законапраектам, які абавязвае дзяцей да 16 гадоў насіць ахоўныя шлемы падчас язды на веласіпедах і электрасамакатах. Як падкрэсліў эксперт у галіне дарожнай бяспекі Марэк Канкалеўскі, варта клапаціцца пра бяспеку ўжо цяпер, не чакаючы заканадаўчых зменаў.
— Заклікаю ўсіх аматараў ровараў і самакатаў не чакаць новых правілаў, а ўжо сёння паказваць прыклад — выязджаць на дарогу толькі ў шлеме.
Адпаведны закон павінен уступіць у сілу ў 2026 годзе і стаць адказам на рэзкі рост колькасці аварый з удзелам дзяцей. У першай палове 2025 года колькасць такіх здарэнняў на электрасамакатах у Польшчы ўзрасла больш як на 85%, а колькасць параненых — амаль на 95%.
Найбольш частыя наступствы — гэта траўмы галавы. Правільна апрануты шлем можа скараціць рызыку такіх траўмаў на 60%.
IAR/эж