Прэм'ер-міністр Польшчы абвесціць склад новай Рады міністраў заўтра а 10:00 раніцы варшаўскага часу, паведаміў прэс-сакратар ураду Адам Шлапка. У панядзелак вечарам у канцылярыі прэмʼер-міністра адбылася чарговая сустрэча лідараў кіруючай кааліцыі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая трапіла ў распараджэнне польскіх журналістаў з некалькіх урадавых крыніц, пасаду віцэ-прэм’ера зойме міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Сікорскі – адзін з найбольш актыўных польскіх палітыкаў, заангажаваных у беларускія справы. Ён падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага грамадства, неаднаразова выказваўся па беларускіх пытаннях на міжнародным форуме, перыядычна сустракаецца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, у тым ліку з лідаркай Святланай Ціханоўскай.
У склад Кабінету міністраў Дональда Туска актуальна ўваходзяць 26 міністраў, у тым ліку сем – гэта міністры без партфеля. У структуры ўрада – 19 міністэрстваў.
Паводле слоў прэмʼер-міністра Дональда Туска, перастаноўка ўрада накіраваная на скарачэнне колькасці ўрадавых супрацоўнікаў і аптымізацыю яго працы.
вс