Старшыня Сейма Польшчы Шыман Галоўня падрыхтаваў законапраект, які дазволіць старшыні альбо віцэ-старшыням, якія ўзначальваюць паседжанне, прызначыць кантроль цвярозасці ў дэпутата, адносна якога існуюць падазрэнні, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення падчас сесіі. Пра гэта Галоўня паведаміў на прэс-канферэнцыі, дадаўшы, што прадставіць прапанову Прэзідыуму Сейма.
- Нам неабходна мець інструмент для рэагавання, таму што кіраўніцтва Сейма не можа быць бездапаможным. Калі грамадзянін прыйдзе п’яны на працу, то яго выкінуць з работы. А ў Сейме, здараецца, прыходзяць пад уплывам і пазней прыкрываюцца дэпутацкім імунітэтам. Можаш выпіць у дэпутацкай гасцініцы альбо рэстаране парламенту, але калі знаходзішся на паседжанні, то трэба быць цвярозым. Кожны дэпутат на працы павінен быць цвярозым як немаўля!
Актуальна праверка дэпутата на прадмет цвярозасці немагчымая з-за таго, што народныя выбраннікі карыстаюцца імунітэтам. У польскім парламенце не раз узнікалі інцыдэнты, звязаныя з тым, што дэпутаты і сенатары з’яўляліся ў парламенце ў стане алкагольнага ап’янення.
вс