Беларуская Служба

Le Monde: У Польшчы наспявае канфлікт паміж новым прэзідэнтам і ўрадам

23.07.2025 09:40
Le Monde падкрэслівае, што эфектыўнае супрацоўніцтва паміж прэзідэнтам і кабінетам міністраў пад вялікім сумневам.
Караль Наўроцкі PAP/Paweł Supernak

Французская газета Le Monde прагназуе напружаныя і канфліктныя адносіны паміж урадам Дональда Туска і нядаўна абраным прэзідэнтам Польшчы Каралям Наўроцкім. Як адзначае выданне, новая палітычная рэальнасць у краіне стварае ўмовы для адкрытага супрацьстаяння.

Наўроцкі, звязаны з правай партыя "Права і справядлівасць" (PiS), нечакана перамог кандыдата кіруючай праеўрапейскай кааліцыі. Гэта стала цяжкім ударам для ўрада Дональда Туска, які ўжо сутыкаецца з унутранай раз’яднанасцю, крытыкай і стратай даверу сярод грамадства.

Le Monde падкрэслівае, што эфектыўнае супрацоўніцтва паміж прэзідэнтам і кабінетам міністраў пад вялікім сумневам. Урад выглядае слабым, а прэзідэнт, падтрыманы правай апазіцыяй, можа блакаваць ключавыя ініцыятывы.

Усё гэта пагражае палітычнай стабільнасці Польшчы. Паводле газеты Le Monde, Наўроцкі ўжо дэманструе гатовасць да канфрантацыі, а яго абранне стала пачатакам новага перыяду інстытуцыйнага супрацьстаяння ў Польшчы.

PAP/эж