Беларуская Служба

Падлетак утапіўся падчас тэста на фізічную падрыхтоўку ў лагеры

24.07.2025 15:00
Два чалавекі затрыманыя ў сувязі з утапленнем 15-гадовага хлопчыка ў гарцэрскім лагеры на возеры Осна ў Вольштынскім павеце.
.
.gov.pl

Гарцэры з Ніжняй Сілезіі ўначы праходзілі там тэст на фізічную падрыхтоўку. Падлетак павінен быў пераплыць возера і на беразе распаліць вогнішча. Некаторыя СМІ пішуць, што падлетак быў у гарцэрскай форме і берцах.

Пасля поўначы падлетак пераплываў возера і нечакана апынуўся пад вадой. Для дапамогі ў пошуках былі выкліканы ратавальнікі з лодкамі з Познані, Косцяна і Вольштына.

Як паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Познані Лукаш Вавжыняк, сярод затрыманых — кіраўнік гарцэрскага атрада і выратавальнік WOPR.

- Ім пакуль не прад’яўленыя абвінавачанні. З уступных дадзеных вядома, што хлопца не падстрахоўвалі з лодкі. Паводле нашых уступных звестак, гэта адбылося насуперак правілам бяспекі.

Пракуратура вядзе працэс па высвятленні абставін утаплення хлопчыка. Выхаваўца і ратавальнік спрабавалі выратаваць хлопчыка, але не змаглі справіцца самастойна і выклікалі дапамогу. На жаль, а 5:30 раніцы пажарныя-вадалазы выцягнулі цела хлопчыка на бераг.