Беларуская Служба

Пракуратура ўзбудзіла следства па факце гібелі 15-гадовага падлетка ў скаўцкім лагеры

25.07.2025 11:10
Па загаду кіраўніка скаўтаў хлопчык у ноч з серады на чацвер спрабаваў пераплысці возера Осна.
. .
Возера. Ілюстрацыя.Фото: pixabay.com/Tama66

Як паведаміў прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Познані Лукаш Ваўжыняк (Łukasz Wawrzyniak), пракуратура праверыць, які досвед апекі над непаўналетнімі мелі затрыманыя мужчыны – 19-гадовы выратавальнік і 21-гадовы апякун.

— Следства павінна ацаніць іх віну. Ці ў іх быў дастатковы вопыт у апецы над непаўналетнімі асобамі. Аднаму з затрыманых 19 гадоў, другому – 21. Так што гэта вельмі маладыя людзі, што з'яўляецца істотным элементам следства. Пракуратура таксама ацэніць ход здарэння – ці агулам можна было дапусціць падобную сітуацыю, ці дапушчальным было правядзенне такіх тэстаў фізічнай падрыхтоўкі. Ці гэта быў адзінкавы тэст, ці іх было больш. Мы павінны гэта праверыць, каб ацаніць ход здарэння і віну падазраваных.

Затрыманым – кіраўніку скаўцкага атрада і выратавальніку WOPR (Wodne Ochotnicze Pogotowie Ratunkowe – Добраахвотная служба выратавання на вадзе) былі прадʼяўленыя абвінавачванні ў ненаўмысным прычыненні смерці падлетка і стварэнні небяспекі для жыцця і здароўя. Камандзір атрада не прызнаў сябе вінаватым, і да яго былі ўжытыя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі: паліцэйскі нагляд, заклад і забарона на кантакты з удзельнікамі лагера. Выратавальнік даў паказанні.

Смяротныя здарэнні на вадзе часцей за ўсё адбываюцца падчас летніх канікулаў, і, насуперак агульным меркаванням, людзі часцей за ўсё тонуць моўчкі, у іх няма сілы клікаць на дапамогу.

IAR/нг

Падлетак утапіўся падчас тэста на фізічную падрыхтоўку ў лагеры

24.07.2025 15:00
Два чалавекі затрыманыя ў сувязі з утапленнем 15-гадовага хлопчыка ў гарцэрскім лагеры на возеры Осна ў Вольштынскім павеце.