Першы раз Пікнік LETUCIEŃ зладзілі ў 2020-м годзе, беларусы, якія жывуць у сталіцы Малапольскага рэгіёну. Летась фестываль наведала каля 5 тысяч гасцей, а ўзялі ўдзел у ім каля 100 чалавек – гэта артысты, музыкі, кнігавыдаўцы, рамеснікі, вытворцы харчавання, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Сёлета фестываль яшчэ павялічыўся, кажа адна з арганізатарак Валерыя.
— У гэтым годзе ў нас плюс адна пляцоўка – псіхалагічная. Просім усіх падыходзіць і задаваць пытанні. Яшчэ ў нас вялікая сцэна, дзе музыка будзе гучаць да 10 вечара. Чакаем усіх!
LETUCIEŃ 2025 сапраўды пачаўся з размахам. У праграме фестывалю восем тэматычных абшараў, сярод якіх прастора рамеснікаў. Фестываль – гэта нагода пазнаёміцца з іншымі прадпрымальнікамі, кажа Міхась, які займаецца беларускімі прынтамі.
— Тут шмат прадпрымальнікаў, якія займаюцца падобнымі рэчамі як мы. Файна з імі пазнаёміцца.
Яшчэ ёсць прасторы мастакоў, салідарнасці, інтэграцыі сем’яў, спорту і псіхалагічнай падтрымкі. Цяпер сярод людзей ёсць разуменне таго, што псіхалогія – гэта не нешта за закрытымі дзвярыма, кажа каардынатарка псіхалагічнай прасторы Дарына.
— Пра псіхалогію можна і трэба казаць, таму арганізатары вырашылі, што ў гэтым годзе мы робім пляцоўку і робім яе псіхалагічнай у такім адукацыйна-кансультацыйным фармаце.
На пікніку яшчэ ёсць дзве музычныя сцэны: галоўная ды электронная, food court, кірмаш ды вялікі партнёрскі абшар.
Фестываль пачаўся а 11 гадзіне і працягнецца дзесяці вечара ў парку Jordan.
Юры Ліхтаровіч