Беларуская Служба

Моцныя дажджы, вецер і град. Сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя ўмовы надвор'я

27.07.2025 08:26
Яны ахопяць большую частку Польшчы з нядзелі да панядзелка. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) выдаў шэраг папярэджанняў аб небяспечных умовах надвор’я, якія ахопяць большую частку Польшчы з нядзелі да панядзелка. У некалькіх рэгіёнах дзейнічаюць папярэджанні III ступені – чакаюцца моцныя дажджы да 120 мм, навальніцы з ветрам да 80 кіламетраў на гадзіну і магчымы град. Найгоршая сітуацыя прагназуецца на поўдні краіны – у апольскім, сілезскім і малапольскім ваяводствах.

У 12 ваяводствах, у тым ліку паморскім і мазавецкім, Урадавы цэнтр бяспекі выдаў сігнал трывогі з-за магчымых падтапленняў. Людзей просяць не набліжацца да рэк і выконваць указанні службаў.

IMGW таксама папярэджвае пра павышэнне ўзроўню вады ў рэках. У шэрагу рэгіёнаў могуць быць перавышаныя крытычныя значэнні.

Найбольш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца ў нядзелю пасля абеду і ўначы на панядзелак. Сітуацыя можа змяняцца, таму варта сачыць за абнаўленнямі прагнозу надвор’я.

PAP/нг