Беларуская Служба

Лета, поўнае трывожных падзей для польскіх скаўтаў. У Сілезіі адбылася эвакуацыя лагера

27.07.2025 16:02
У Сілезіі і Малапольшчы чакаюцца моцныя ліўні.
.         .
Ілюстрацыя. Эвакуацыя скаўцкага лагера ў лодзінскім ваяводстве на пачатку ліпеня. Фота: Łódzka Policja

У сувязі з трывожнымі прагнозамі надвор’я, быў эвакуяваны скаўцкі лагер у населеным пункце Устронь-Ліповец на поўдні Польшчы. Рашэнне прыняў бургамістр гораду. Больш за 250 скаўтаў, якія прыехалі з Беластоку, былі перанесеныя ў мясцовую школу ва Устроні дзеля захавання бяспекі ўдзельнікаў.

У Сілезіі і Малапольшчы чакаюцца моцныя ліўні – да 120 міліметраў ападкаў, моцны вецер да 80 кіламетраў у гадзіну і магчымы град. Найбольш небяспечнае надвор’е прагназуецца сёння вечарам і ноччу.

Тым часам у Вітошаве Дольным у Ніжняй Сілезіі ў нядзелю пахавалі 15-гадовага Дамініка, скаўта, які патануў у возеры падчас лагера. Паводле неафіцыйных звестак, хлопец уначы спрабаваў пераплыць возера ў поўнай форме і цяжкім абутку, каб распаліць вогнішча на другім беразе. Нечакана ён знік пад вадой. Нягледзячы на спробы выратавання, хлопец загінуў. У сувязі з гібеллю падлетка былі затрыманыя двое дарослых – 21-гадовы кіраўнік групы і 19-гадовы ратавальнік. Ім ужо прад’яўлены абвінавачанні.

IAR/нг

Пракуратура ўзбудзіла следства па факце гібелі 15-гадовага падлетка ў скаўцкім лагеры

25.07.2025 11:10
Па загаду кіраўніка скаўтаў хлопчык у ноч з серады на чацвер спрабаваў пераплысці возера Осна.