Польскія і саюзныя самалёты былі падняты ў паветра ў ноч з нядзелі на панядзелак у сувязі з чарговымі расійскімі ракетнымі ўдарамі па тэрыторыі Украіны, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы на платформе X.
«У ноч з 27 на 28 ліпеня 2025 года авіяцыя далёкай дальнасці Расійскай Федэрацыі зноў здзейсніла ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Для забеспячэння бяспекі польскай паветранай прасторы Аператыўны камандзір Узброеных сіл Польшчы распачаў усе неабходныя працэдуры. Польскія і саюзныя самалёты, якія знаходзіліся на службе, былі падняты ў паветра, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі дасягнулі найвышэйшага стану гатоўнасці», - паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
«Гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі паветранай прасторы і абарону грамадзян, асабліва ў раёнах, прылеглых да зоны пагрозы. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы сочыць за бягучай сітуацыяй, а падпарадкаваныя сілы і сродкі застаюцца цалкам гатовымі да неадкладнага рэагавання», — гаворыцца ў заяве вайскоўцаў.
ав