У нядзелю было дасягнута пагадненне паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Вынікам зʼяўляюцца 15-працэнтнае мыта на большасць еўрапейскіх тавараў і абʼява аб сотнях мільярдаў еўра еўрапейскіх інвестыцый у энергетычную і мілітарную прамысловасць ЗША.
Прэмʼер-міністр напісаў, што Польшча страціць 8 мільярдаў злотых у выніку пагаднення, хоць магла б страціць 15 мільярдаў злотых, калі б былі ўведзены 30-працэнтныя тарыфы, як першапачаткова хацеў Трамп.
Дональд Туск дадаў, што страты будуць сурʼёзнымі па абодва бакі Атлантыкі, але «цяжкае гандлёвае пагадненне лепш, чым бессэнсоўная тарыфная вайна паміж саюзнікамі».
IAR/вх