Беларуская Служба

У Польшчы затрыманыя 32 чалавекі — іх падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі

29.07.2025 14:46
Сярод затрыманых — расіяне, украінцы, беларусы, а таксама паляк і калумбіец.
 .
Ілюстрацыйнае фота.gov.pl

Прэм'ер-міністр Дональд Туск, закранаючы пытанне 27-гадовага калумбійца, які падазраецца ў двух падпалах у Польшчы, падкрэсліў, што праца пракуратуры і польскіх службаў яшчэ раз пацвердзіла, што гэтыя спробы дыверсій таксама былі здзейсненыя па прамой каарднацыі расійскіх службаў.

Ён адзначыў, што пагроза канфрантацыі з боку Расіі будзе захоўвацца, незалежна ад падзей ва Украіне і таго, як там скончыцца канфлікт. «Гэта ацэньваецца ўсімі, амерыканцамі, НАТА, нашымі еўрапейскімі саюзнікамі, як пастаянная пагроза, у тым ліку і ў будучыні», – сказаў прэмʼер-міністр.

Ён таксама паведаміў, што цяпер затрыманыя 32 чалавекі, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі, якія замовілі акты дыверсіі або збіцця. «І гэта падазрэнне апраўданае», – адзначыў кіраўнік урада.

Ён дадаў, што сярод гэтых людзей ёсць расіяне, украінцы, беларусы, а таксама паляк і калумбіец. Адзін чалавек асуджаны, астатнія знаходзяцца пад вартай і чакаюць суда.

– Гэты спіс не зʼяўляецца вычарпальным, але незалежна ад таго, што мы сапраўды эфектыўныя ў прыняцці мер супраць аўтараў сабатажу і збіцця, самы час абвясціць такую сапраўдную трывогу для ўсіх службаў, – падкрэсліў прэмʼер-міністр.

Ён звярнуў увагу, што няма ніякіх сумневаў у тым, што расійская актыўнасць турбуе пэўныя «ініцыятыўныя палітычныя колы», і што дэстабілізацыя сітуацыі на межах і спроба паралізаваць працу нашых службаў блізкія да «рэзкіх дыверсійных дзеянняў, такіх як спроба падпалу або збіццё».

– Той, хто дэстабілізуе польскую дзяржаву або спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю на межах, зʼяўляецца прамым (...) або ўскосным саўдзельнікам расійскіх службаў і таму мы будзем дзейнічаць бязлітасна. Я папрасіў міністраў (...) прыняць яшчэ больш інтэнсіўныя і энергічныя меры як для прадухілення рызык, так і для таго, каб злавіць усіх, хто атакуе польскую дзяржаву расійскімі грашыма, – сказаў кіраўнік урада.

Прэмʼер-міністр таксама паведаміў, што адзін з каардынатараў дыверсійных акцый быў затрыманы і дастаўлены ў Польшчу. 

Туск адзначыў, што польскія службы будуць затрымліваць тых, хто адказны за дыверсію або спробу ажыццяўлення дыверсійных аперацый у нашай краіне.

У аўторак Агенцтва ўнутранай бяспекі і прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі абвясцілі, што 27-гадовы калумбійскі грамадзянін, які дзейнічаў па даручэнні расійскай разведкі, адказны за два падпалы, якія адбыліся ў 2024 годзе ў Польшчы. Падзеі адбыліся 23 мая мінулага года ў Варшаве і праз тыдзень, 30 мая, у Радаме.

Агенцтва ўнутранай бяспекі паведаміла, што калумбійцу прадʼяўленыя абвінавачванні ў дзеяннях на карысць замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча і здзяйсненні тэрарыстычных злачынстваў.

«Падазраваны атрымаў ад свайго начальніка падрабязныя інструкцыі адносна мэты нападу і спосабу яго ажыццяўлення, у тым ліку па вырабе запальнай бутэлькі (так званага кактэйлю Молатава) і выкарыстанні спецыяльнага транспартнага сродку», – гаворыцца ў заяве ABW.

Агенцтва ўнутранай бяспекі ацаніла, што раскрыты «метад дзеянняў» адпавядае падобным падзеям, выяўленым у многіх краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

«Пацверджана, што расійскія службы, выкарыстоўваючы мессенджар Telegram, сістэматычна і ў вялікіх маштабах вербавалі асоб лацінаамерыканскага паходжання з ваенным вопытам для правядзення разведкі вызначаных месцаў, а затым падпальвалі выбраныя абʼекты і дакументавалі шкоду. Фотаздымкі і запісы затым выкарыстоўваліся рускамоўнымі СМІ ў мэтах дэзынфармацыі і прапаганды», – растлумачылі ў Агенцтве ўнутранай бяспекі. 

РАР/вх