Беларуская Служба

У Сасноўцы паліцыя застрэліла ўзброенага мачэтэ нападніка

31.07.2025 10:41
Узбуджаны мужчына спачатку знішчыў прыпаркаваныя аўтамабілі і аўтобус грамадскага транспарту, а потым уяўляў пагрозу для супрацоўнікаў паліцыі.
,
Сасновец, сляды злачынства PAP/Michał Meissner

Прэс-сакратар паліцыі Сасноўца Катажына Цыпель-Дамброўская паведаміла Польскаму радыё, што паліцыя атрымала паведамленне каля 5:00 раніцы:

- Згодна з паведамленнем, па вуліцы ішоў узбударажаны чалавек з мачэтэ ў руцэ. Раней ён пашкодзіў прыпаркаваныя аўто і гарадскі аўтобус. Калі прыехала паліцыя, мужчына скіраваў сваю агрэсію ў іх бок, не выконваў загадаў функцыянераў. У сувязі з непасрэднай пагрозай здароўю і жыццю паліцэйскія выкарысталі агнястрэльную зброю ў дачыненні да зламысніка. Мужчыну прывезлі ў шпіталь, дзе ён памёр.

Пракуратура ўзбудзіць дзве вытворчасці пасля сённяшняга ўмяшання паліцыі. Па-першае, следчыя будуць вывучаць, ці мела месца злоўжыванне ўладай. Другая справа тычыцца нападу на супрацоўнікаў паліцыі.

Пасля сённяшняга інцыдэнту мэр Сасноўца заклікаў жыхароў захоўваць спакой і ўважлівасць. Ён таксама запэўніў іх у сваім даверы да служб.

ав