Беларуская Служба

«Свабодная Украіна – гэта бяспечная Польшча», – кіраўнік польскага МЗС

01.08.2025 17:02
Я рады, што размова паміж Зяленскім і Наўроцкім гэта пацвердзіла, дадаў Радаслаў Сікорскі.
             (- ).
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Андрэй Сібіга і Радаслаў Сікорскі ў Хабеліне (Куяўска-Паморскае ваяводства).PAP/Tytus Żmijewski

«Я веру, што Польшча заўсёды будзе падтрымліваць свабодную Украіну; я рады, што размова паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і новаабраным прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім гэта пацвердзіла», – падкрэсліў віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам у Хабеліне (Куяўска-Паморскае ваяводства).

Палітык падкрэсліў, што «ў гэтым пытанні існуе нацыянальны кансэнсус паміж найважнейшымі палітычнымі арганізацыямі».

«Мы робім гэта ў найлепшых інтарэсах нашага суседа, але, перш за ўсё, у нашых польскіх інтарэсах. Свабодная Украіна – гэта бяспечная Польшча», – падкрэсліў Радаслаў Сікорскі.

Міністр замежных спраў падзякаваў «гераічным жаўнерам Узброеных сіл Украіны, якія абараняюць сваю краіну, але таксама абараняюць Польшчу і ўсю Еўропу ад варварскіх ордаў, якія ў мінулым ужо прынеслі пажар і тэрор краіне».

«Украіна перажывае гэта сёння. Абавязак Польшчы – праявіць салідарнасць з Украінай і ўдзячнасць у гэтым пытанні», – дадаў палітык.

PAP/аз

Радаслаў Сікорскі з трыбуны ААН перасцярог ад міру ва Украіне «усялякай цаной»

25.02.2025 10:26
Рада бяспекі ААН прыняла праект рэзалюцыі ЗША аб вайне ва Украіне, у якой Расія не называецца агрэсарам.