Памежная служба атрымае больш новага абсталявання. Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, дзяржава намерана працягваць укладанні ў паляпшэнне бяспекі ўсходняй мяжы. Марцін Кервінскі (Marcin Kierwński) заявіў, што памежная служба набудзе спецыялізаванае абсталяванне, у тым ліку цеплавізійныя камеры і прыборы начнога бачання.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі падкрэсліў, што на сённяшні дзень на ўмацаванне мяжы было прызначана некалькі соцень мільёнаў злотых.
- Амаль 280 мільёнаў, амаль 5 тысяч відэакамер, каля 2 тысяч інфрачырвоных прыбораў. Усё дзеля таго, каб своечасова службы атрымлівалі сігналы, што на нашай дзяржаўнай мяжы назіраюцца спробы нелегальнага пераходу.
Планаваныя інвестыцыі ўключаюць умацаванне патрульнай дарогі ўздоўж мяжы з Беларуссю.
IAR/нг