Беларуская Служба

Новыя крэслы для самалётаў LOT будуць вырабляць у Польшчы

02.08.2025 17:06
Польскі завод таксама вырабляе авіякрэслы для іншых авіякампаній з усяго свету.
:
Фота:Filip Naumienko/REPORTER/EAST NEWS

Крэслы для новых самалётаў Польскіх авіяліній LOT вырабіць завод у Свебодзіне. Прадпрыемства паставіць сядзенні, у тым ліку, для самалётаў тыпу Airbus A220, нядаўна замоўленых перавозчыкам. Раней тая ж фабрыка вырабляла крэслы для Boeing 737.

Новыя сядзенні будуць абсталяваныя сучаснымі функцыямі — сярод іншага, падстаўкай для смартфона з USB-раз’ёмам, а таксама рэгуляванымі падгалоўнікамі, якія падстройваюцца пад рост пасажыра. Крэслы для самалётаў Boeing 737 будуць абітыя натуральнай скурай цёмна-сіняга колеру.

Першая партыя сядзенняў ужо адпраўленая на завод Boeing у ЗША, цяпер вырабляюцца наступныя. Перад тым як патрапіць на борт, крэслы павінны прайсці строгія выпрабаванні — у тым ліку тэсты на гаручасць і выдзяленне таксічных рэчываў. Як адзначыў кіраўнік польскага аддзялення кампаніі Міхал Навіцкі, бяспека пасажыраў — гэта галоўны прыярытэт.

Польскі завод таксама вырабляе авіякрэслы для іншых авіякампаній з усяго свету.

IAR/нг