Зборы буслоў можна назіраць на лугах Варміі і Мазур. Паводле арнітолагаў, буслы паляцяць у вырай з дня на дзень — гэта адбудзецца прыкладна на два-тры тыдні раней, чым звычайна.
«На жаль, у прыродзе ўжо адчуваецца восень», — сказаў PAP Себасцьян Мендэрскі з Польскага таварыства аховы птушак (PTOP).
Ён таксама прызнаў, што некаторыя віды птушак, такія як сеўцападобныя, ужо знаходзяцца на зімоўках. Усё больш птушак рыхтуюцца да адлёту. Да гэтай групы таксама адносяцца буслы, адлёту якіх папярэднічаюць вялікія скопішчы гэтых птушак у адным месцы. Такія сходы назіраюцца на лугах Мазур і Варміі ўжо некалькі дзён запар, асабліва ранняй раніцай. На адным лузе можа быць больш за 30 буслоў адначасова.
«Арнітолагі таксама паведамляюць, што маладыя буслы ўжо робяць больш працяглыя пералёты, каб патрэніравацца перад сваім асноўным адлётам. Гэта выразна паказваюць дадзеныя датчыкаў, устаноўленых на гэтых птушках, — сказаў Мендэрскі, дадаўшы, што, паводле арнітолагаў, адлёт буслоў чакаецца з дня на дзень. - Гэта адбудзецца на два-тры тыдні раней, чым звычайна. Сумна не бачыць буслоў у нашым рэгіёне. Але давайце памятаць, што ў параўнанні з папярэднімі гадамі буслы прыляталі раней».
У гэтым годзе многія гнёзды буслоў прынеслі трох ці нават чатырох птушанят. Аднак статыстычна, як адзначыў Мендэрскі, маладых буслоў у гэтым годзе менш, чым у мінулым. «Гэта неяк дзіўна, бо ў мінулым годзе была засуха і мала ежы. У гэтым годзе буслы не пакутуюць ад недахопу ежы», — дадаў ён.
У сярэдзіне жніўня ў лясах Вармii i Мазур таксама пачнецца першы гон аленяў — непазбежная прыкмета набліжэння восені.
ав