Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі нагадаў на прэс-канферэнцыі, што адпаведная пастанова была перададзена на адабрэнне ў Еўрапейскую камісію ў пятніцу:
- У верасні мы будзем прымаць рашэнне, грунтуючыся на інфармацыі, якую нам перададуць Памежная служба і войска, паліцыя. Ад гэтага будзе залежыць, ці і якія крокі будуць прымацца ў гэтай справе.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі падкрэсліў, што ключавая задача зараз — закрыць міграцыйны шлях, які перамясціўся з Беларусі ў Літву і Латвію.
З 7 ліпеня па 2 жніўня ва ўездзе ў Польшчу адмоўлена 185 замежнікам. На мяжы з Германіяй — 124 чалавекам, на мяжы з Літвой — 61 чалавеку.
ав