Ваяводскі адміністрацыйны суд адхіліў скаргу экалагічных арганізацый з Польшчы і Германіі на экалагічнае рашэнне па будаўніцтве тэрмінала ў Свінавуйсці. Старшыня праўлення Марскіх партоў Шчэцін і Свінавуйсце Яраслаў Сергей адзначыў, што будаўніцтва ідзе ў поўнай адпаведнасці з законам і будзе працягвацца:
— Суд, агучваючы вердыкт, пацвердзіў, што ўсе працэдуры і заканадаўчыя норма падчас выдання экалагічнага дазволу на будову былі выкананыя. У выніку скарга абедзвюх экалагічных аб’яднанняў — Leibensraum von Pomer і Zielone Wyspy — была адхілена. Мы, як інвестар праекту, задаволены рашэннем суда.
Кантэйнерны тэрмінал у Свінавуйсце — адна з найбуйнейшых інвестыцый у гісторыі польскай марской гаспадарк. Новы тэрмінал дасць магчымасць абслугоўваць буйныя трансакіянскія судны, якія прыбываюць у Балтыйскае мора. Кошт інвестыцыі перавышае 10 млрд злотых (2,34 млрд еўра).
IAR/эж