Беларуская Служба

Нягледзячы на змену прэзідэнта, ЕС працягне супрацоўніцтва з урадам Польшчы

04.08.2025 16:42
Новы прэзідэнт Польшчы палітык не мае досведу ў еўрапейскай і замежнай палітыцы, а ў Еўракамісіі ўпэўнены, што менавіта прэм’ер-міністр будзе заставацца галоўным прадстаўніком Польшчы на самітах ЕС. 
Новаабраны прэзідэнт Польшчы PAP/Rafał Guz

Пры змене кіраўніка дзяржавы ў Польшчы Еўрапейская камісія і Еўрапейская рада працягнуць супрацоўніцтва з урадам Дональда Туска. У Бруселі падкрэсліваюць: менавіта ўрад адказны за знешнюю палітыку краіны ў межах Еўрасаюза.

Караль Наўроцкі, абраны прэзідэнтам Польшчы, уступіць на пасаду 6 жніўня. Ягоная перамога была нечаканасцю для кіроўнага лагеру.

Новы прэзідэнт Польшчы палітык не мае досведу ў еўрапейскай і замежнай палітыцы, а ў Еўракамісіі ўпэўнены, што менавіта прэм’ер-міністр будзе заставацца галоўным прадстаўніком Польшчы на самітах ЕС. Такая практыка заснавана на парламенцка-прэзідэнцкай сістэме ўлады і была пацверджана рашэннем Канстытуцыйнага трыбуналу Польшчы яшчэ ў 2009 годзе.

У НАТА, аднак, краіну прадстаўляе прэзідэнт як вярхоўны галоўнакамандуючы. Менавіта прэзідэнт Караль Наўроцкі будзе прадстаўляць Польшчу на самітах Альянсу. Нагадаем, Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ўжо павіншаваў палітыка з перамогай і выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва.

PAP/эж